Чым вуліцы Бруселя падобныя на мінскія (Фота)

Мінск і Брусель часам параўноўваць. І там, і там — шырокія і зручныя дарогі, месцамі ўзводзяцца падобныя будынкі. Людзей і ў Бруселі, і ў Мінску жыве прыкладна аднолькава. Па шмат якіх гарадскіх дэталях можна праводзіць паралелі. Вось як мы гэта пабачылі:

Хлопчыкі

Знакаміты брусельскі “Пісаючы хлопчык”, нягледзячы ні на што, ні разу не сядзеў на сутках. Ростам ён сярэдняму чалавеку — па калена. Некаторыя шакаладныя копіі, якія прадаюцца па ўсім турыстычным Бруселі, у разы большыя за арыгінал…

…мінскі хлопчык (Марат Казей) — не аголены. Ягоная фішка — граната ў руцэ. Але такой папулярнасцю, як брусельскі калега, Марат Казей не надзелены. Хоць, здавалася б, зрабіце прыгожую легенду, сувеніры, піяр... Можа быць, папулярнасць Марата Казея — наперадзе.

Турыстычныя вуліцы

Адна з пешаходных вулачак у гістарычным цэнтры Бруселя.

Вуліца Карла Маркса ў Мінску, метраў 300 якой зрабілі пешаходнай, і толькі па выхадных.

Веласіпедысты

Увесь Брусель ужо даўно працінаюць веладарожкі. На іх вы можаце падрэзаць і вядомага палітыка, і пацыфіста, і анархіста, і студэнта.

Веласіпедны транспарт у Мінску пачаў уваходзіць у моду адносна нядаўна — але імклівымі тэмпамі. Там-сям з’яўляюцца добрыя веладарожкі.

Плошчы

Будынкі на “Гран-плас” — гатычна-барочнай плошчы Бруселя.

Гістарычныя пабудовы на Плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Таблічкі з назвамі вуліц

У асноўным брусельскія назвы вуліц пішуць дзвюма дзяржаўнымі мовамі — нідэрландскай (на ёй размаўляе рэгіён Фландрыя) і французскай (рэгіён Валонія).

У Бельгіі сапраўды дзве афіцыйныя мовы — французская і нідэрландская. І лінгвістычная карціна мяняецца, — распавядае Яніна Казары, журналістка з Малдовы, якая перасялілася ў Бельгію ў 2006-м. — Тыя, каму 40-50 гадоў, і ў Бруселі, і ў Антвэрпэне ведаюць абедзве мовы. А моладзь… Я сутыкалася з тым, што людзі 25-27 гадоў не ведаюць французскай. Хоць яна вывучаецца ў школе з першага класа”.

Калі раней мовай арыстакратыі лічылася французская, то сёння нідэрландская адваёўвае пазіцыі.

Яніна Казары:Зараз ёсць тэндэнцыя нават у Бруселі з дзяцінства вывучаць нідэрландскую мову. Хоць гэта франкафонны горад. Вельмі звяртаюць людзі ўвагу на тое, каб іх дзеці вывучалі нідэрландскую мову. У гэтым ёсць эканамічны чыннік. Фландрыя зараз багатая. Антвэрпэн — порт. Фландрыя эканамічна развітая. Валонія пасля закрыцця вугальных шахт адразу збяднела”.

У Беларусі назвы дамоў пішуць у асноўным па-беларуску. А размаўляюць збольшага па-руску. Беларускамоўных людзей часта называюць “апазіцыянерамі”. Такім чынам сфера ўжытку сваёй жа нацыянальнай мовы звужаецца.

Архітэктура “са шкла і бетону”

Новабудоўля ў адміністрацыйным цэнтры Бруселя.

Будынак у такім жа стылі на вуліцы Энгельса ў Мінску.

Жанчыны

Напорыста-эратычны помнік еўравалюце ў Бруселі ля Еўрапарламента.

Муза на будынку Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску.

Праспекты

Rue De La Loi у Бруселі вядзе з адміністрацыйнага цэнтра ў гістарычны.

Праспект Незалежнасці ў Мінску.

У Бруселі месціцца офіс NATO, Еўрапарламент, Еўракамісія і многія іншыя арганізацыі сусветнага ўплыву. Мінск такім пахваліцца пакуль не можа, хоць і знаходзіцца амаль у самым цэнтры Еўропы. Спадзяемся, што дзелавы імідж і культурная значнасць беларускай сталіцы — наперадзе.

Брусель-Мінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі