Дзмітрый Рабаў: халады вернуцца ў Беларусь у канцы лютага

Сярэдняя сутачная тэмпература будзе на 2-5 градусаў вышэй нормы. Такое надвор'е характэрна для сярэдзіны сакавіка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў:

"Будзе стаяць такое цёплае, па мерках лютага, надвор'е, але сырое і пахмурнае. Папярэдне да сярэдзіны месяца такое надвор'е захаваецца. Днём тэмпература будзе блізкая да нуля — ад 3 цяпла да 3 марозу. Кароткачасовае вяртанне халадоў магчымае ў канцы лютага — пачатку сакавіка, але ненадоўга. Гэтая плынь з паветра перакрывае паступленне халоднага паветра з Арктыкі і будзе стаяць такое еўрапейскае надвор'е — сырое і памяркоўна цёплае".

У аўторак уначы ад 0 на захадзе краіны да -9 на ўсходзе, у дзённыя гадзіны чакаецца ад 1 марозу да 4 цяпла. Ад серады да суботы ўдзень ад -3 да +4. Часам снег, мокры снег, туман.

Увогуле атмасфера пачынае перабудоўвацца на вясенні лад, кажа Дзмітрый Рабаў. Таму ў лютым чакаецца перавышэнне на 1 градус кліматычнай нормы. Калі прааналізаваць мінулыя гады, то вясна прыходзіць на 1-2 дэкады раней, прыблізна ў 3-й дэкадзе лютага.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі