Лавец шумоў і спец па рэміксах Alex Goof саспеў! (спампаваць альбом)
Спампаваць электронныя эксперыменты беларускага шумолага можна бясплатна і прама тут.
Першы выдадзены ўласны матэрыял Alex Goof — Аляксандра Напорка — мае назву In_time (у час). Маўляў, усё супала: прапанова ад беларускага электроннага лэйблу Ezhevika, дзень нараджэння і дастаткова шмат напрацаванага матэрыялу “ў стале”.
Выдадзеныя 4 трэкі — гэта трамплін да будучага альбому, які Алекс збіраецца напісаць і паказаць праз месяцаў 8.
“Мы вырашылі пазнаёміць слухачоў з будучым напаўненнем майго альбому. Гэта розныя паводле стылістыцы кампазіцыі, — распавёў Еўрарадыё Alex Goof. — Але астатнія трэкі будуць пераважна ў стылі “mucon” (music concrete), і яшчэ я хацеў бы папрацаваць з бытавымі шумамі, зрабіць з непрыемнага шуму прыемныя мелодыі”.
Са стылем “mucon” і шумамі ад Алекса, дарэчы, ужо можна было пазнаёміцца па рэміксу на песню Shuma “Ды гула пчолка”. Але пакуль гэта адкладваем, і слухаем беларускае бачанне брэйкбіту, мумбатону, дабу і міксу ўсходніх мелодый з еўрапейскімі: