Міліцыя адпусціла трох падазраваных у нападзе на інваліда
У Партызанскім РУУС сталіцы ў іх узялі сведчанні. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі самі маладыя людзі.
Аляксей: "У пракуратуру аддалі гэтую справу, хутка пайду ў міліцыю і там ужо скажуць. Калі крымінальную справу завядуць, то будзе суд".
Нагадаем, учора стала вядома пра тое, што ў метро быў жорстка збіты інвалід, які папрасіў маладога чалавека саступіць яму месца. Падазраваных па справе зафіксавалі відэакамеры метрапалітэна.