Удзельніцы Pussy Riot атрымалі па 2 гады калоніі агульнага рэжыму (фота)
Надзею Талаконнікаву, Марыю Алёхіну і Кацярыну Самуцэвіч прызналі вінаватымі ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісці.
Такое рашэнне ў пятніцу прыняў Хамоўніцкі суд расійскай сталіцы.
Як паведамляе 120817 STR Pussy_0.mp3
Нагадаем, што 22-гадовая Надзея Талаконнікава, 24-гадовая Марыя Алёхіна і 30-гадовая Кацярына Самуцэвіч правялі скандальную акцыю ў храме Хрыста Збаўцы. Яны зладзілі панк-малебен "Маці Божая, Пуціна прагані". Пад вартай яны правялі ўжо амаль паўгода. Пракурор прасіў асудзіць іх на 3 гады пазбаўлення волі. За дзяўчат заступіліся шмат якія вядомыя сусветныя і расійскія зоркі. Акцыі ў падтрымку дзяўчат сёння адбываюцца дзясятках гарадах свету.
Сёння паліцыя ў Маскве затрымлівала прыхільнікаў Pussy Riot, якія прыйшлі да суда падтрымаць дзяўчат.
Каля суда ў Маскве затрымліваюць Гары Каспарава.
Акцыя пратэсту каля расійскай амбасады ў Берліне.
Акцыя каля расійскай амбасады ў Кіеве.
Акцыя салідарнасці ў Варшаве, фота — Euroradio.
Фота — daylife.com