У Польшчы выйшаў раман Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (фота)
Пераклад кнігі зрабіла Малгажата Бухалік.
Раман выйшаў у выдавецтве Oficyna 21 і ўжо на гэтым тыдні з’явіцца на паліцах польскіх кнігарняў. Гэта першая цэласная публікацыя рамана Караткевіча ў Польшчы.
У рэцэнзіі вядомага культурніцкага часопіса Przekrój гаворыцца: “Раман быў напісаны у палове 1960-х, задоўга да “Коду да Вінчы”, “Імені ружы” Умбэрта Эка, і нават да оперы “Езус Хрыстос суперзорка” Эндру Ллойда Ўэбэра з лібрэта Ціма Райса. Уладзімір Караткевіч, вялікі беларускі пісьменьнік, апярэдзіў іх усіх, і памёр у 1984, ня здолеўшы прабіцца да сусьветнага літаратурнага працэсу, хаця цалкам гэтага заслугоўваў”.