Ryanair: па сацсетках "гуляе" фальшывая спасылка на бясплатныя квіткі
Ірландская авіякампанія Ryanair звярнулася з адмысловым заклікам да карыстальнікаў сацыяльных сетак. Нагодай стала тое, што ў сацсетках актыўна распаўсюджваецца спасылка, якая прапаноўвае нібыта два бясплатныя квіткі ад Ryanair "у гонар 35-годдзя кампаніі".
Актыўна гэтая спасылка распаўсюджваецца ў Facebook. Ryanair заклікае карыстальнікаў сацсетак не трапляцца на вуду махляроў. Авіякампанія заяўляе, што гэта фальшывая "акцыя", таму спасылку раяць не распаўсюджваць.
Please be aware of an online scam offering free Ryanair tickets. This is not an official promotion. pic.twitter.com/PrmC3OE9YY
— Ryanair (@Ryanair) August 29, 2016