Сацсетка "УКантакце" можа быць недаступная ў Беларусі

Сацсетка "УКантакце" можа быць недаступная ў Беларусі

Сацыяльная сетка "УКантакце" можа быць часова недаступная ў Беларусі. Прычына — нейкая тэхнічная праблема, "пашкоджанне на тэрыторыі Літвы", паведамляе прэс-служба РУП "Белтэлекам".

Што менавіта там адбылося, невядома. Як няма інфармацыі пра тое, як доўга працягнуцца аднаўленчыя працы.

Сацсетка "УКантакце" — самая папулярная ў Беларусі, Расіі і шэрагу іншых краін. Штодня яе наведвае больш за 64 млн карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі