Самы дарагі футбольны брамнік у гісторыі (фота)

Самы дарагі футбольны брамнік у гісторыі (фота)

Алісон Бекер стаў самым дарагім футбольным брамнікам у гісторыі. Ён перайшоў з "Ромы" ў "Ліверпуль" за 62,6 млн еўра. Трансфер можа вырасці яшчэ на 10 мільёнаў еўра — у кантракце ёсць бонусы, якія залежаць ад выступлення брамніка і каманды.

Бекеру 25 гадоў. Ён — брамнік зборнай Бразіліі. Мяркуецца, што яго кантракт з "Ліверпулем" дзейнічае да 2024 года.

Дагэтуль самым дарагім брамнікам у гісторыі быў Джанлуіджы Буфон, які ў 2001 годзе перайшоў з "Пармы" ў "Ювентус" за амаль 53 млн еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі