Sanich выдаў альбом, які не спадабаецца рэперам (слухаць, спампаваць)

"У назвы альбома і старажытнагрэцкай паэмы ёсць нямала агульнага, — распавядае Саныч. — Пласцінка складаецца з аўтабіяграфічных гісторый пра людзей, якія былі побач на працягу доўгіх гадоў, падчас вандроўкі да музычнага Алімпу. У  музыцы месцамі прасочваецца  вяртанне да вытокаў хіп-хоп культуры — джазу".
 
Музыка адзначае, што альбом будзе цікава паслухаць не толькі рэперам:
 
“Наадварот, чыстым рэперам ён асабліва і не спадабаецца, бо яны вельмі вузка глядзяць на музыку, як і я калісьці, — кажа Саныч у інтэрв’ю Еўрарадыё. — Альбом больш накіраваны на тых, хто цікавіцца рознай музыкай”.
 
Каб прывабіць новых людзей, Саныч змяняе падыход і запрашае да калабарацыі розных гомельскіх музыкаў.
 
“Я выкарыстоўваў вельмі шмат жывых інструментаў у запісу, запрашаў джаз-музыкаў і людзей, якія нешта вартыя ў музыцы”, — тлумачыць Саныч, і дадае, што рабяты з гурта “Гомельская тоска” ўсё ж бралі ўдзел у запісу — дапамагалі бэк-вакалам.
 
На альбоме таксама прысутнічае голас вядомай рускай спявачкі 90-х Любові Успенскай, з якой Саныч пазнаёміўся калісьці на яе канцэрце ў Гомелі і натхніўся адной з песень “Неба”, на аснове якой пасля і напісаў іншую гісторыю, але ў непасрэднай супрацы са спявачкай.
 
“Гэта песня пра вайну ў Чачні — гісторыя аднаго салдата, якую я знайшоў у інтэрнэце і проста зарыфмаваў, а прыпеў выканала Люба", — кажа Саныч.
 
Увогуле ў сольніку “Одиссея" падымаецца шмат праблемных тэмаў — ад таго, што мы нарадзіліся “не ў той час і не ў тым месцы” да няўдачы беларускага рэпу. Але ў цэлым альбом заклікае да пазітыўнага мыслення:
 
“Я хачу сказаць, што жыццё працягваецца і трэба не парыцца па жыцці і шукаць ва ўсім пазітыў”, — дадае Саныч.
 
Спампаваць і паслухаць "Одиссею" можна тут, а СD-версію, пры жаданні, можна замовіць непасрэдна ў гурта ці набыць на будучых канцэртах, якія ўвосень адбудуцца ў Мінску і Гомелі.
 
Фота: www.gtoska.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі