Сейм Літвы заклікае не прызнаваць выбары ў Беларусі і ўвесці санкцыі

Сейм Літвы заклікае не прызнаваць выбары ў Беларусі і ўвесці санкцыі

18 жніўня на пазачарговай сесіі Сейм Літвы прыняў рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі. Парламентары заклікалі не прызнаваць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і ўвесці санкцыі супраць да службовых асоб краіны, перадае ru.delfi.lt.

Таксама дэпутаты Сейма заклікаюць не прызнаваць легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі. За рэзалюцыю прагаласавалі 120 чалавек, супраць не было нікога. Два парламентары ўстрымаліся. 

"Мы падтрымліваем выбар беларускага народа, не прызнаем вынікі выбараў 9 жніўня. Мы не лічым Аляксандра Лукашэнку законным кіраўніком Рэспублікі Беларусь. Мы патрабуем новых, празрыстых, адпаведных дэмакратычным працэдурам парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Мы прапануем ініцыяваць пасярэдніцкую місію. Мы заклікаем увесці персанальныя санкцыі ў дачыненні да ўсіх, хто фальсіфікаваў гэтыя выбары, і ўсіх, хто нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека", — заявіў дэпутат Жыгімантас Павілёніс, які выступіў з праектам рэзалюцыі.

Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд і замарожванне рахункаў. 

Літоўскія парламентары заклікалі спыніць насілле супраць мірных дэманстрантаў, адпусціць усіх зняволеных прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, забяспечыць рэалізацыю правоў і свабод у Беларусі. 

Акрамя таго ў рэзалюцыі прапануецца вылучыць дапамогу няўрадавым арганізацыям Беларусію Беларускую сітуацыю прапаноўваюць абмеркаваць на надзвычайным пасяджэнні Савета кіраўнікоў краін Еўропы. Там жа літоўскія прадстаўнікі хочуць абмеркаваць на пастаўкі эмбарга электраэнергіі з БелАЭС. 

Рэзалюцыя адрасаваная кіраўнікам Літвы, Савета Еўрасаюза, Еўракамісіі, Еўрапарламента, да нацыянальных парламентаў і ўрадаў краін ЕС і NATO.

Міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус падкрэсліў, што ў рэзалюцыі згадваецца пра "ўчыненыя злачынствы, непасрэднымі сведкамі якіх мы не былі, але іх бачылі ва ўсім свеце". 

Раней Вялікабрытанія. Канада і Ірландыя праз свае МЗС заявілі, што не прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі