Школьнікі і студэнты могуць прапусціць пяць дзён без даведкі — Мінздароўя

Пяць дзён заняткаў можна прапусціць без даведкі

Пяць дзён заняткаў можна прапусціць без даведкі / pixabay.com

Дзеці і падлеткі могуць пры захворванні прапусціць без даведкі з медустановы не больш за пяць дзён.

Адпаведнае распараджэнне на перыяд ўздыму захворвання на вірусныя інфекцыі выдала Міністэрства аховы здароўя. Яно распаўсюджваецца на ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Гэтае правіла дзейнічае з 9 кастрычніка. Як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, норма будзе дзейнічаць да асаблівага распараджэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі