Што здарылася ў дзіцячай “інфекцыёнцы" — версія "Мінздароўя"

Што здарылася ў дзіцячым шпіталі?

Што здарылася ў дзіцячым шпіталі? / pixabay

У дзіцячым інфекцыйным шпіталі расследуюць выпадак рэзкага пагаршэння самаадчування дзіцяці, вынікае з адказу Мінздароўя  карэспандэнту “Зеркала”. Журналісты патэлефанавалі на гарачую лінію пад в выглядам непакоеных грамадзянаў.

— Сапраўды адбылася непажаданая рэакцыя на лекавы прэпарат, быў анафілактычны шок. І так здарылася з дзяўчынкай. Але там былі іншыя пытанні, яна не была зусім здаровая.

Анафілактычны шок — вострая алергічная рэакцыя на прэпарат, якая можа прывесці да смерці цягам некалькіх хвілін ці гадзін.

Напярэдадні чытач “Зеркала” паведаміў пра смерць і цяжкі стан дзяцей у шпіталі. Паводле дадзеных крыніцы выдання, прычынай мог стаць падвышанае ўтрыманне калію ў фізрастворы. Адзін з супрацоўнікаў шпіталя таксама падазрае калій у прычыне пагаршэння самаадчування дзяцей.

Паводле дадзеных крыніцы “Зеркала”, дзецям паставілі кропельніцы з каліем замест глюкозы, пераблытаўшы пакаванні, таму што цяпер пакаванні з каліем і з глюкозай робяць у адным колеры. Перадазоўка калію можа прыводзіць да парушэння рытму сэрца і быць смяротнай для чалавека.

Але ў Мінздароўі запэўніваюць, што медычнай памылкі не было.

— Пакуль не скончанае раследванне, нічога не разгалошваюць. Папярэдняя выснова гучыць так, што дапамога аказвалася ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі, — сказалі журналістам на “гарачай лініі” Міністэрства здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі