Slayer выратавалі кацяня і назвалі яго Цыган

Перад канцэртам у Індыянапалісе Slayer выратавалі бяздомнае кацяня і знайшлі яму новы дом. Усё было так: гітарыст гурта Кэры Кінг і некалькі ўдзельнікаў гастрольнай каманды пайшлі абедаць у стэйк-хаўс і на выхадзе яго ўбачылі бяздомнага, які прапанаваў ім набыць кацяня за долар. Мэнэджар металістаў Джэс Картэзэ зжалілася і забрала жывёлу.


Пазней каманда аддала кацяня некаму са знаёмых, якія акурат збіраліся завесці сабе хатнюю жывёлу. Кацяня назвалі "Цыган".


З беларускіх музыкаў у ратаванні жывёл былі заўважаныя Юрый Стыльскі, Уладзімір Пугач, Павел Аракелян, Леанід Вайтовіч, Руся, Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі і іншыя.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.nuvo.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі