СМІ: Расійскія войскі ў Крыме пачалі капаць акопы

Праўда, учора ўвечары ў некаторых месцах блакаванне было часова знятае, але пазней вайскоўцы без апазнавальных знакаў вярнуліся — верагодна, адбылася ратацыя. Як паведамляе УНІАН, расійскія вайскоўцы пачалі капаць акопы каля ўкраінскіх часцей.



Нагадаем, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што ўзброеныя людзі ў форме без апазнавальных знакаў, якія ўзялі стратэгічныя аб'екты ў Крыме, з'яўляюцца "мясцовымі сіламі самаабароны", а форму і сучасную зброю "можна купіць у краме".



Пазней ад сваіх салдат адмовіўся міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, які сказаў, што "паняцця не мае", адкуль у "атрадах крымскай самаабароны" з'явіліся самыя сучасныя браневікі "Тыгр" і "Рысь".




Украінцы злавілі ў Крыме расійскага вайскоўца (фота)
 


Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі