Стала вядома, хто атрымаў галоўныя ўзнагароды “Эмі”

Стала вядома, хто атрымаў галоўныя ўзнагароды “Эмі”

У Лос-Анджэлесе прайшла ўжо 69-я па ліку цырымонія ўручэння прэмій Амерыканскай тэлеакадэміі “Эмі”. Яе галоўнымі героямі сталі стваральнікі серыяла “Аповед служанкі” і мінісерыяла “Вялікая маленькая хлусня”. Першы заваяваў “Эмі” як лепшы драматычны серыял, атрымаў узнагароды за галоўную жаночую ролю ў драматычным серыяле (адзначылі Элізабет Мос), лепшую жаночую ролю другога плана (Эн Дауд). “Вялікая маленькая хлусня” атрымала пяць прэмій, уключна з узнагародай Ніколь Кідман за лепшую жаночую ролю ў мінісерыяле.

Як інфармуе meduza.io, найлепшым камедыйным серыялам стаў “Віцэ-прэзідэнт”. А вось “Свет Дзікага захаду”, які вылучаўся на “Эмі” ў 22 намінацыях, галоўных прызоў не атрымаў.

Папулярны серыял “Гульня тронаў” не апынуўся ў спісе намінантаў з-за таго, што прэм’ера яго сёмага сезону адбылася ў ліпені, а на ўзнагароды маглі вылучацца працы, якія паказалі ў эфіры да 30 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі