Страты эканомікі Італіі з-за няўдачы футбольнай зборнай ацанілі на 1 млрд еўра

Страты эканомікі Італіі з-за няўдачы футбольнай зборнай ацанілі на 1 млрд еўра

Страты эканомікі Італіі з-за няўдачы футбольнай зборнай могуць скласці 1 мільярд еўра. Такую заяву зрабіў экс-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта гэтай краіны Франка Карара. Як вядома, зборная Італіі па выніках стыкавых матчаў (0:1 і 0:0) саступіла зборнай Швецыі пуцёўку на чэмпіянат свету 2018 года ў Расіі. Цікава, што італьянцы апошні раз не трапілі на сусветнае першынство ў 1958 годзе і тады яно праходзіла якраз у Швецыі.

“Груба кажучы, страты складуць 500-600 мільёнаў [еўра], — цытуе словы Карара сайт sport-express.ru. — Але варта зразумець, гаворым мы пра прамыя, ці ўскосныя страты. Другія найхутчэй будуць больш за мільярд”.

Страты эканомікі Італіі з-за няўдачы футбольнай зборнай ацанілі на 1 млрд еўра
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі