Стынг сыграе галоўную ролю ў сваім мюзікле

Стынг вяртаецца да акцёрскай дзейнасці, каб выратаваць ад правалу свой мюзікл.


Паказы шоў "Апошні карабель" ("The Last Ship"), музыку да якога напісаў Стынг, стартавалі яшчэ напрыканцы кастрычніка. Але пры бюджэце ў 15 мільёнаў долараў штодзённыя паступленні ад продажу квіткоў, згодна з самымі аптымістычнымі адзнакамі, толькі крыху перавышаюць мільён. Колькасць прададзеных месцаў склала толькі 60 адсоткаў.
Таму было вырашана вывесці на галоўную ролю самога аўтара, то бок, Стынга. Ён заменіць выканаўцу галоўнай ролі Джымі Нэйла ў перыяд калядных і навагодніх святаў з 9 снежня па 10 студзеня.


Для Стынга гэта будзе не першая драматычная і не першая роля на Брадвеі. У 1989 годзе ён граў Мэкі-Нажа ў "Трохграшовай оперы". Таксама музыка неаднойчы з'яўляўся ў кіно.


Дарэчы, увядзенне аўтара ў шоў, якое ён напісаў, бывае не рэдка. Напрыклад, нядаўна лідар Green Day Білі Джо Армстранг вымушаны быў пагадзіцца на ўдзел у мюзікле "American Idiot", пастаўленым па аднайменным альбоме гурта. З'яўленне Армстранга на сцэне фактычна выратавала шоў.

Паводле zvuki.ru

Фота: everlastpro.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі