Суд аштрафаваў жанчыну, якая ў чаце назвала суразмоўніцу "ведзьмай"

Суд аштрафаваў жанчыну, якая ў чаце назвала суразмоўніцу "ведзьмай"

У Наваполацку суд аштрафаваў на 360 тысяч рублёў жанчыну, якая ў чаце назвала суразмоўніцу "ведзьмай". Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", чат ініцыяваў бок, які пасля палічыў сябе абражаным. Жанчыны асабіста не былі знаёмыя, але Ірына палічыла неабходным паслаць Ганне дзіўнае папярэджанне: "Калі сур'ёзна хварэюць дзеці — значыць, Бог карае бацькоў. Задумайцеся". Жанчына ў адказ напісала: "Пайшла прэч, ведзьма!". Скрыншот гэтай размовы разышоўся ў сацыяльных сетках.

Ірына звярнулася ў міліцыю, а пасля справу перадалі ў суд. Апошні палічыў, што Ганна наўмысна ў непрыстойнай форме абразіла сваю суразмоўніцу, прынізіла яе гонар і годнасць. Аштрафаваная жыхарка Наваполацка збіраецца абскардзіць рашэнне суда. Яна звяртае ўвагу, што не была праведзена лінгвістычная экспертыза слова "ведзьма".

Фота: Fotolia

Суд аштрафаваў жанчыну, якая ў чаце назвала суразмоўніцу "ведзьмай"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі