Суд зноў разгледзіць справу жанчыны, якую аштрафавалі за слова "ведзьма"

Суд зноў разгледзіць справу жанчыны, якую аштрафавалі за слова "ведзьма"

Віцебскі абласны суд разгледзіць справу жанчыны, якую аштрафавалі за тое, што яна ў чаце назвала суразмоўніцу "ведзьмай". Ён праверыць, наколькі абгрунтаваным было рашэнне Наваполацкага суда. Судовае паседжанне прызначылі на 13 студзеня 2016 года, інфармуе sputnik.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, жанчыны асабіста не былі знаёмыя, але Ірына палічыла неабходным паслаць Ганне дзіўнае папярэджанне: "Калі сур'ёзна хварэюць дзеці — значыць, Бог карае бацькоў. Задумайцеся". Жанчына ў адказ напісала: "Пайшла прэч, ведзьма!". Скрыншот гэтай размовы разышоўся ў сацыяльных сетках. Ірына палічыла сябе абражанай і звярнулася ў суд. Апошні палічыў, што Ганна наўмысна ў непрыстойнай форме абразіла сваю суразмоўніцу, прынізіла яе гонар і годнасць. Яе аштрафавалі на 360 тысяч рублёў. Жанчына з прысудам была не згодная і збіралася яго абскардзіць. Паводле яе слоў, не была праведзена лінгвістычная экспертыза слова "ведзьма".

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі