Сям'я Малькальма Янга распавяла пра хваробу музыкі

Сям'я гітарыста AC/DC Малькальма Янга пацвердзіла інфармацыю пра тое, што музыка ўпаў у старэчае вар'яцтва. Сваякі папрасілі журналістаў увайсці ў іх становішча і не лезці з пытаннямі.


Раней з'явіліся чуткі, што Янг знаходзіцца ў клініцы, якая спецыялізуецца на пацыентах са старэчымі разладамі.


Пляменнік Малькальма Стыві замяніў гітарыста падчас запісу новага альбома "Rock Or Bust" — першага без удзелу легендарнага гітарыста. Ён выйдзе 1 снежня і будзе складацца з 11 трэкаў. Дарэчы, адзін з іх ужо быў часткова прадстаўлены ў рэкламным роліку бейсбольнай прафесійнай лігі MLB, які паказалі па канале Turner Sports.

У наступным годзе аўстралійскія рокеры выправяцца ў сусветны тур у падтрымку кружэлкі.

Паводле zvuki.ru

Фота: pikabu.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі