Сярод вылучэнцаў у прэзідэнты Беларусі была жанчына з COVID-19

Сярод вылучэнцаў у прэзідэнты Беларусі была жанчына з COVID-19

Цэнтрвыбаркам працягвае адмаўляць у рэгістрацыі ініцыятыўных груп “кандыдатаў пратэсту”, якіх вылучае на прэзідэнцкія выбары Мікалай Статкевіч. На думку кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, паплечнікі палітыка спецыяльна робяць усё магчымае, каб паралізаваць працу яе падначаленых: 

“Яны рабілі ўсе захады, каб увесці ў калапс работу Цэнтральнай камісіі — нават фізічна, таму што прыйшло 30 зваротаў на восем чалавек апарату, я дзявятая. Па сутнасці справы, умовы фізічныя гэтага тыдня былі такія, што можна параўноўваць з працай медыкаў у тым самым чумным бараку, — скардзіцца Ярмошына падчас пасяджэння ЦВК, якое прайшло 19 траўня. — Прыйшло каля 30 паплечнікаў, як яны сябе называюць, і ўсіх трэба было правяраць дзевяці членам ЦВК. Даводзілася працаваць, як медыкам у чумных аддзяленнях”.

Старшыня Цэнтрвыбаркама расказала гісторыю пра вылучэнку з “групы Статкевіча”, у якой... пацвердзілі COVID-19: 

“Яна некалькі разоў прыязджала сюды, патрабавала асаблівых умоў: каб дакументы прымалі ў кабінеце. Магчыма, вельмі хацела плюнуць у маю прыёмную, каб заразіць мяне. Калі яе ізалявалі і змясцілі ў каранцін, ведаеце, каго яна назвала кантактам першага ўзроўню? Чалавека, які прымаў яе дакументы! Нашага галоўнага юрыста! Для таго каб проста вывесці з працаздольнага стану ўвесь апарат [ЦВК. — Еўрарадыё]”.    

Па стане на 19 траўня ЦВК зняў з выбарчай гонкі 33 ініцыятыўныя групы з 55. У тым ліку і ініцыятыўную групу самога Мікалая Статкевіча — праз тое, што ў яго непагашаная судзімасць за Плошчу 2010 года. Прагучала, што яна будзе пагашаная толькі праз 8 гадоў пасля таго, як Статкевіча вызвалілі, — гэта значыць, у 2023 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі