Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе 2018 года

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе 2018 года

У Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве 1 снежня адбудзецца лёсаванне фінальнага турніру чэмпіянату свету па футболе 2018 года. Пачатак лёсавання а 18-й гадзіне паводле беларускага часу.

Сам турнір пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня.

У першы кошык ўвайшлі зборныя Германіі, Бразіліі, Партугаліі, Аргенціны, Бельгіі, Польшчы ды Францыі. Таксама ў яго ўвайшла Расія як краіна-гаспадыня чэмпіянату. 

У другім кошыку — Іспанія, Перу, Швейцарыя, Англія, Калумбія, Мексіка, Уругвай і Харватыя. 

У трэці трапілі Данія, Ісландыя, Коста-Рыка, Швецыя, Туніс, Егіпет, Сенегал і Іран.

У чацвёртым знаходзяцца каманды Сербіі, Нігерыі, Аўстраліі, Японіі, Марока, Панамы, Паўднёвай Карэі ды Саудаўскай Аравіі.

Паводле геаграфічных абмежаванняў у адну групу могуць трапіць не больш як дзве еўрапейскія каманды і не больш як адна — з іншых кантынентаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі