TAUBIN: як выжывае літаратура ў часы татальных рэпрэсій?
Каток рэпрэсій не абмінае нікога і не робіць выключэнняў па нейкіх сацыяльных ці прафесійных прыкметах. Дастаткова праявы сваёй нязгоды з тым, што адбываецца ў краіне. І таму людзі творчыя — паэты, музыканты, мастакі — гэтаксама, як усе іншыя, трапляюць за краты ці з’язджаюць за мяжу. Такое адчуванне, што па іх гэты каток праходзіцца з падвойным ціскам. У такія часы асабліва ўражвае з’яўленне любога новага творчага праекта. Адным з якіх стаў партал сучаснай беларускай літаратуры TAUBIN.
Чым адметны для беларускай літаратуры год, які ўжо адыходзіць? Ці пайшлі ёй “на карысць” выпрабаванні, праз якія праходзяць Беларусь і беларусы? Якія мэты пераследуюць стваральнікі партала, прысвечанага сучаснай беларускай літаратуры? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае паэтка Крысціна Бандурына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.