Трэснутая сцяна ў Купалаўскім тэатры — гэта новая атынкоўка

У адміністрацыі тэатра Еўрарадыё патлумачылі, што трэснула не сцяна, а новая атынкоўка:

"Гэта старая частка будынка. Сцены тут не будаваліся наноў, проста мянялася атынкоўка. То бок атынкоўка дала невялікую трэшчыну, яна сапраўды ледзь заўважная. З самімі сценамі ўсё ўпарадку".

Яны, дарэчы, будаваліся у канцы XIX стагоддзя. Чаму атынкоўка трэснула, невядома, патлумачылі ў тэатры. Гэта магло здарыцца, як з-за перападаў тэмператур, так і з-за парушэння тэхналогій.

Расколіну збіраюцца "ліквідаваць" падчас невялікага рамонту. Цікава, што яе заўважылі, толькі пасля звароту журналіста Еўрарадыё па каментар.

Фота — Салідарнасць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі