У 2019-м з'явіцца 520 км новых і хуткасных дарог, 2-я кальцавая — праз год
Еўрарадыё даведалася, якія дарогі плануюць рэканструяваць і пабудаваць, а якія зрабіць платнымі да 2020 года, і куды пойдзе амаль 90 трыльёнаў рублёў.
Урад зацвердзіў дзяржпраграму па развіццю аўтадарог Беларусі на 2015–2019 гады. Папярэднюю праграму "Дарогі Беларусі" на 2006-2015 гады прызналі неэфектыўнай з-за недахопу фінансавання (менш за 50% ад патрэбы) і скасавалі.
Планавалася палепшыць стан 8,6 тысяч кіламетраў дарог, а палепшылі толькі 4,3 тысячы. Да 2015 года мусілі пазбавіцца ад дарог з нездавальняючым станам, але іх стала каля 3,4 тысяч кіламетраў. З 2230 мастоў нарматывам не адпавядае амаль кожны трэці — 706. Каля 11 тысяч дарог не маюць цвёрдага пакрыцця, і ездзіць па іх у кепскае надвор'е праблематычна.
Капітальнага рамонту патрабуюць 2 494 км рэспубліканскіх дарог (16%), бягучага рамонту 4 236 км (27%). 3 тысячы 397 км рэспубліканскіх дарог маюць роўнасць, якая не адпавядае нормам, 2 тысячы 293 км дарог маюць трываласць ніжэй за тую, што патрабуецца.
Фінансаванне дзяржпраграмы на 2015-2019 гады
Агулам патрэбна 89 трльёнаў 251 мільярдаў рублёў. Пры чым дзяржпраграма разлічвалася зыходзячы з коштаў 2014 года. Большая частка сродкаў ідзе з дзяржбюджэту і крэдытаў (графік уверсе).
За гэтыя 5 гадоў дзяржава плануе сабраць амаль 6 трыльёнаў за праезд па платных дарогах. Яшчэ каля 5 трыльёнаў чакаецца ад збору пошліны за допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху.
З агульнай сумы больш за 66 трыльёнаў рублёў патрацяць на ўтрыманне дарог, бягучы і капітальны рамонт, рэканструкцыю і будаўніцтва дарог.
Цэмент для парковак — большасць дарог будуць з асфальту
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка казаў, што для будаўніцтва дарог трэба выкарыстоўваць беларускі цэмент. Згодна з дзяржпраграмай, цэментна-бетоннае пакрыццё, будуць рабіць на пляцоўках для стаянкі і адпачынку, пешаходных і веласіпедных дарожках. Беларускі цэмент таксама будзе выкарыстоўвацца пры ўзвядзенні мастоў і іншых элементаў, для будаўніцтва і рамонту дарог. Самі ж дарогі будуць з асфальтабетону.
Платных дарог стане больш
Да 2020 года працягласць платных дарог павялічыцца да 1968 км. За 2015-2019 плануюць сабраць 5,7 трыльёнаў рублёў за праезд па іх. Сабраныя грошы накіруюць на рамонт, утрыманне і развіццё, у першую чаргу, платных дарог.
Платнымі стануць: М-6/Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) пасля яе рэканструкцыі, на ўсім працягу дарогі М-5/Е 271 Мінск-Гомель, на участках дарог М-8/Е 95 мяжа Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута), М-12/Е 85 Кобрын — мяжа Украіны (Макраны), Р-21 Віцебск — мяжа Расійскай Федэрацыі (Лёзна), Р-23 Мінск-Мікашэвічы, Р-99 Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна.
Хуткасных дарог стане больш
Бяспеку дарог плануюць палепшыць за кошт размяшчэння над пешаходнымі пераходамі жоўтых святлодыёдных ліхтароў, дарожных знакаў з матэрыялу з высокай інтэнсіўнасцю святлозвароту, каляровай разметкі пешаходных пераходаў, святлоадбівальных элементаў, сеткі для прадухілення выхаду дзікіх жывёл на праезную частку, штучнае асвятленне пешаходных пераходаў, агароджаў у месцах z-падобных пешаходных пераходаў, штучныя няроўнасці ў выглядзе каляровых шумавых палос і прыпаднятых пешаходных пераходаў на кругавых скрыжаваннях малога радыусу аўтамабільных дарог агульнага карыстання, якія праходзяць па гарадах і гарадскіх пасёлках.
За кошт гэтых мераў павысіць хуткасны рэжым плануюць на 520 км аўтамабільных дарог і павялічыць працягласць хуткасных дарог да 1587 км.
Якія дарогі плануюць пабудаваць і рэканструяваць?
Агулам за 5 гадоў плануюць пабудаваць і рэканструяваць 520,8 км дарог. Найменш у 2015 годзе — 55,1 км.
Агулам |
2015 |
2016 |
2017 |
2018 |
2019 |
|
М-5/Е 271 Мінск–Гомель (131 – 208,6 км) |
77,7 |
77,7 |
||||
М-6 Мінск – Гродна – мяжа Рэспублікі Польша (Брузгі) (57 – 211 км) |
153,8 |
86,5 |
24,7 |
42,3 |
||
М-8/Е 95 мяжа РФ (Язерышча) – Віцебск – Гомель – мяжа Украіны (Новая Гута) (87,9 – 151 км) |
63,1 |
20 |
43,1 |
|||
М-8/Е 95 (402 – 456,3 км) |
53,7 |
25,1 |
28,6 |
|||
Р-23 Мінск – Мікашэвічы (74 – 126 км) |
52 |
9 |
27,7 |
15,3 |
||
Р-53 Слабада – Навасады (1,8 – 13 км) |
11,2 |
11,2 |
||||
Р-122 Магілёў – Чэрыкаў – Касцюковічы (7,8 – 13,3 км) |
5,5 |
5,5 |
||||
Другая кальцавая вакол Мінска |
88,1 |
46,1 |
42 |
|||
транспартная развязка на аўтамабільнай дарозе М-3 Мінск-Віцебск, км 62 |
1,3 |
1,3 |
||||
пад'езд да Гомеля ад аўтамабільнай дарогі М-10 граніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) - Гомель - Кобрын (0 – 14,4 км) |
||||||
Рэканструкцыя і будаўніцтва дарог |
520,8 |
55,1 |
147,4 |
86,5 |
99,5 |
132,3 |
Фота: bankoboev.ru