У Аўстраліі паліцэйскі з палкай у руках спыніў бойку сабакі і кенгуру (відэа)
У Аўстраліі паліцэйскі спыніў “бойку” сабакі і кенгуру. Як піша сайт ria.ru, здарэнне адбылося каля трасы ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс. Кенгуру нападала на нямецкую аўчарку, якая адчайна брахала, але не спрабавала ўкусіць саперніка. Праз 20 хвілін на месца прыехаў паліцэйскі, які з палкай у руках разагнаў удзельнікаў “бойкі”.