У аўтааварыі ў Пастаўскім раёне загінула сям'я з трох чалавек
У аўтааварыі ў Пастаўскім раёне загінула сям'я з трох чалавек. Трагічнае здарэнне адбылося каля 12.15 у нядзелю, 6 лістапада, каля вёскі Лукашова, на 130 кіламетры аўтадарогі Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы. Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніцай УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, аўтамабіль Renault Laguna рухаўся ў бок Паставаў і здзяйсняў абгон, аднак яго занесла і на сустрэчнай паласе легкавік сутыкнуўся з фурай.
22-гадовы кіроўца Renault Laguna, а таксама пасажыры — 17-гадовая сястра і 43-гадовая маці — памерлі на месцы ад атрыманых траўмаў. Вядома, што брат і сястра былі студэнтамі, вучыліся ў Полацку. Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа, высвятляюцца ўсе яго абставіны.
Фота: Facebook