У Бабруйскім раёне мужчыну з рыбалкі каля ЛЭП завезлі ў рэанімацыю

У Бабруйскім раёне мужчыну з рыбалкі каля ЛЭП завезлі ў рэанімацыю

У Бабруйскім раёне 47-гадовага мужчыну з рыбалкі каля ЛЭП завезлі ў рэанімацыю гарадской бальніцы. Як інфармуе прэс-служба "Белэнерга", здарэнне адбылося ўвечары 23 ліпеня. Рыбак атрымаў электратраўму, калі вудзіў рыбу ці проста хадзіў (па адной з версій — падчас плавання) пад дратамі высокавольтнай лініі электраперадачы (110 кВ, лінія "Мірадзіна — Бабруйск Паўднёвая № 2"). Праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.

"Белэнерга" нагадвае, што сёлета гэта ўжо сёмы падобны выпадак у нашай краіне. У пяці з іх людзі загінулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі