У Беларусь прыедзе намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ
У Беларусь з трохдзённым візітам прыедзе намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецыяльны каардынатар АБСЕ на парламенцкіх выбарах у нашай краіне Кент Харстэд. Ён пачнецца ў нядзелю, 14 жніўня. Харстэд наведае Мінск і Магілёў. У панядзелак ён сустрэнецца са спікерам Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Гаворка пойдзе найперш пра міжнароднае назіранне за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, інфармуе БелаПАН.
Каардынатарам АБСЕ Кента Харстэда прызначыў дзейны старшыня арганізацыі, міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. Кіраўніком дэлегацыі ПА АБСЕ, куды ўвойдзе не менш за 31 парламентарыя з 13 краін, будзе Івана Добешава з Чэхіі.
Харстэд ужо заявіў, што спадзяецца пабачыць "канкрэтны прагрэс ва ўстараненні недахопаў, на якія ўказалі назіральнікі АБСЕ, у прыватнасці на неабходнасць большай прадстаўнічасці выбарчых камісій, павышэнне празрыстасці падліку галасоў і падвядзення вынікаў".