У Беларусі ім пагражалі — група мігрантаў з дзецьмі захрасла на мяжы з Польшчай

Сярод мігрантаў, якія затрымаліся на мяжы, ёсць дзеці / АР
Сярод мігрантаў, якія затрымаліся на мяжы, ёсць дзеці / АР

Група з прыкладна 30 мігрантаў з дзецьмі затрымалася ля сцяны на мяжы Польшчы з Беларуссю, піша АР са спасылкай на польскіх праваабаронцаў. Са слоў мігрантаў, беларускія службы ім пагражалі, казалі, што "калі яны вернуцца, яны будуць збітыя або іх заб'юць".

"У Беларусі яны не ў бяспецы", — цытуе агенцтва актывістку Марту Станішэўску. Мігранты кажуць, што некалькі чалавек у іх групе хворыя. У адной дзяўчынкі баліць зуб. Напярэдадні да мігрантаў прыязджаў прадстаўнік офіса амбудсмена Польшчы. Пазней ён заявіў журналістам, што рашэнне пра тое, упускаць іх у краіну ці не, мусіць прыняць польская памежная ахова.

Пасля абвастрэння міграцыйнага крызісу Польшча пачала будаваць на мяжы з Беларуссю высокі металічны плот. Яго працягласць больш за 180 км. Акрамя таго, быў абсталяваны электронны бар'ер. Паводле памежнай службы Польшчы, штодня да 150 мігрантаў розных нацыянальнасцяў спрабуюць нелегальна пранікнуць у краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі