У Беларусі могуць заснаваць узнагароду для шматдзетнага бацькі
Пра гэта заявіла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава.
У Беларусі можа быць заснаваная ўзнагарода для шматдзетнага бацькі. Пра гэта 30 чэрвеня заявіла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, адказваючы на пытанне дэпутата Палаты прадстаўнікоў пра традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Паводле яе слоў, ва ўрадзе думаюць як іх падтрымаць. Магчыма, і будзе ўведзеная нейкая ўзнагарода (як вядома, на цяперашн час існуе ордэн Маці). Аднак пакуль ніякай канкрэтыкі ў гэтым пытанні няма.
Таксама Качанава адзначыла, што ў нашай краіне вядзецца кантроль за тым, з якімі мэтамі арганізуецца выезд за межы краіны групаў непаўналетніх. Між іншым, чыноўнікі сочаць за тым, чым займаюцца беларускія дзеці на адпачынку ў замежжы.
Сёння ў Доме ўраду праходзіць сумеснае паседжанне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. На ім выступаюць прадстаўнікі ўраду.
Фота: sputnik.by