У Беларусі ўпершыню адкрываецца Еўрапейскі міжкультурны фестываль
Галоўная мэта мерапрыемства — стварыць камунікацыйную пляцоўку для культурнага дыялогу.
А таксама расказаць беларусам аб гісторыі і традыцыях краін-удзельніц Еўрасаюза, дзяржаваў, якія ўваходзяць у ініцыятыву ЕС "Усходняе партнёрства".
У рамках Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю запланавана мноства мерапрыемстваў: адкрыты занятак па навучанні нямецкай мове, сустрэчы з маладымі людзьмі-валанцёрамі з розных краін Еўропы, адукацыйныя семінары па гісторыі і культуры суседніх краін, лекцыя прадстаўніка Оксфарда — Джэрэмі Хіла.
Еўрапейскі міжкультурны фестываль пройдзе не толькі ў сталіцы — некаторыя мерапрыемствы адбудуцца ў Гомелі і Гродне. У іх ліку — маладзёжныя дэбаты, лекцыі аб сённяшнім узаемадзеянні Еўрасаюза і Беларусі, інфармуе БелаПАН.
Фота — Fotoliaarsdigital