У Беларусі ваенкаматы судзяцца з сельгаспрадпрыемствамі праз транспарт

Машынны двор, ілюстрацыйнае фота

Машынны двор, ілюстрацыйнае фота / "Лидская газета"

Больш за 200 працаўнікоў беларускіх сельгаспрадпрыемстваў прыцягнулі летась да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне ваенна-транспартнага абавязку (арт. 24.40 КоАП РБ). У Віцебскай вобласці прайшло 9 такіх судоў, расказвае "Віцебскі кур'ер".

Ініцыятарамі разгляду такіх справаў выступаюць ваенкаматы, якім патрэбная тэхніка для правядзення мабілізацыі, а гаспадаркі тэхніку не даюць. Выданне адзначае, што гаспадаркі не могуць даць тэхніку, бо яны ледзь паспяваюць падрыхтаваць свае МАЗы, УАЗы або ЗІЛы да аграрнага цыклу. Дадаткова займацца падрыхтоўкай машын для патрэбаў войска няма каму. Таму, адзначае выданне, калі ў гаспадарку прыходзіць супрацоўнік ваенкамата, "тэхніка альбо без пройдзенага тэхагляду, альбо зусім разукамплектаваная".

Прадстаўнікі ваенкаматаў ідуць у суд, але ўсе гэтыя суды для сельгаспрадпрыемстваў заканчваюцца альбо папярэджаннем, альбо невялікім штрафам. Прычым адказчыкі часта нават у суд не прыходзяць, а накіроўваюць заяву з просьбай разгледзець справу ў іх адсутнасць. Выданне называе практыку мабілізацыйных заданняў "казусам" і мяркуе, што пераследы за іх невыкананне "відавочна не аздараўляюць прадпрыемствы".

"У гаспадарак Віцебшчыны і так хранічныя праблемы: недахоп механізатараў і жывёлаводаў, адсутнасць грошай і закрэдытаванасць", — адзначае аўтар публікацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі