У Беларусі выявілі новы для краіны від птушак
5 траўня ў Беларусі заўважаны новы для краіны від птушак — сібірскі чорнагаловы чакан, паведамляе сайт грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).
Птушка гняздуецца пад Архангельскам і ў заходняй Сібіры, а зімуе ў Індыі і Таіландзе. У Беларусі яе заўважылі ў пойме ракі Ненач Калінкавіцкага раёна Гомельшчыны.
Афіцыйна сібірскага чорнагаловага чакана ў Беларусі раней ніколі не адзначалі. Арнітолагі кажуць, што сярод нашых суседзяў яго бачылі толькі адзін раз у Літве (17 гадоў таму) і ў два разы ў Польшчы (кастрычнік 2016-га і травень 2015-га).
Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі мяркуе, што гэтая птушка заляцела да нас выпадкова.
Афіцыйна правільнае вызначэнне сібірскага чорнагаловага чакана павінна пацвердзіць БАФК (Беларуская арніта-фаўністычная камісія). Яна вывучыць фота, апісанне і падрабязнасці сустрэчы з птушкай. І толькі пасля яе рашэння новы від унясуць у спіс птушак Беларусі.