У беларускіх лякарнях забараняюць выкарыстанне ртутных градуснікаў
У беларускіх лякарнях, паліклініках і іншых арганізацыях аховы здароўя (у тым ліку прыватных) забараняюць выкарыстанне ртутных тэрмометраў. Забарона датычыць і вымярэння тэмпературы цела.
Адпаведная норма змяшчаецца ў пастанове ўрада, апублікаванай на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Забарона на ртутныя градунікі пачне дзейнічаць праз тры месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.