У Беластоку перайменавалі вуліцу "ляснога брата", які паліў беларускія вёскі
У Беластоку перайменавалі вуліцу, летась названую ў гонар Зыгмунта Шэндзеляжа ("Лупашкі"), камандзіра атрада польскага пасляваеннага антыкамуністычнага падполля. Цяпер яна будзе называцца Падляскай. Такое рашэнне прыняла гарадская рада: 13 дэпутатаў супраць 12, інфармуе Радыё Свабода.
Прычынай перайменавання сталі даследаванні гісторыкаў, паводле якіх атрад "Лупашкі" ў траўні 1945-га спаліў на Беласточчыне беларускія вёскі Вілюкі і Патокі. Падчас пажару згарэлі трое дзяцей. "Лясныя браты" расстралялі 5 чалавек, абвінавачаных у сімпатыях да савецкай улады.
Супраць назвы вуліцы Лупашкі выступалі і беларусы, і палякі. На шыльдах з'яўляліся налепкі са словам "Забойца".
Stosunkiem głosów 13 do 12 rada miasta #Bialystok zmieniła nazwę ulicy Łupaszki na ulicę Podlaską@TOKFM_NEWS
— Jakub Medek (@JakubMedek) 28 октября 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.