У Брагінскім раёне школьнік паліў смецце і атрымаў апёкі
У Брагінскім раёне школьнік паліў смецце і атрымаў апёкі. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ўвечары 26 жніўня. Шасцікласнік разам з маці наводзіў парадак на падворку. Ён кінуў у агонь пластыкавую бутэльку, у якой было крыху бензіну. Адбылася ўспышка. Хлопчыка на хуткай завезлі ў бальніцу, дзе шпіталізавалі.
112.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.