У Бялыніцкім раёне мужчына самавольна заняў пусты дом і загінуў на пажары

У Бялыніцкім раёне мужчына самавольна заняў пусты дом і загінуў на пажары

У Бялыніцкім раёне на пажары ў нежылым доме загінуў невядомы мужчына. Пра пажар у пустым збудаванні у суботу раніцу паведамілі ў МНС мясцовыя жыхары. З іх словаў, у доме мог знаходзіцца чалавек.

Супрацоўнікі МНС выехалі на месца здарэння. Пажар мог адбыцца ў ноч на 17 лістапада. На месцы згарэлага дома сапраўды знайшлі парэшткі чалавека. Мяркуецца, што ён самавольна заняў пусты дом.

Прычына пажару і асоба загінулага высвятляецца, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

У пустыя вясковыя дамы часта селяцца бяздомныя, асабліва ў халодную пару года. Не выключана, што загінулы таксама бадзяжнічаў і не меў сталага месца жыхарства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі