У "Дэльта Банку" з 30 сакавіка будуць прымаць заявы на кампенсацыю ўкладаў

Грамадзяне, якія мелі ўклады ў "Дэльта Банку" ўжо з 30 сакавіка змогуць падаць заяву на вяртанне грошай у 23 аддзяленнях гэтай фінансавай установы, інфармуе БЕЛТА. Заявы будуць прымаць ад фізічных асобаў, якія адчынялі ўклады асабіста.

У агенцтве па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб папярэдне запісаных укладчыкаў пачалі прымаць ужо сёння. У гэтым жа агенцтве будуць прымаць заявы ад фізічных асоб, якія з'яўляюцца спадкаемцамі ўкладчыкаў, іх прадстаўнікамі ў адпаведнасці з даверанасцю, апекунамі і папячыцелямі. Прыём у агенцтве ідзе штодня з панядзелка па нядзелю з 8.30 да 20.00. Сюды ж давядзецца звяртацца і тым, чые пашпартныя звесткі на момант падачы заявы змяніліся, а таксама фізічным асобам, на чые рахункі накладзены арышт.

Выплата кампенсацый па ўкладах будзе праводзіцца ў 19 аддзяленнях ААТ "Банк Масква-Мінск". Пры падачы заявы грамадзяніну трэба будзе пазначыць адно з іх.

Паралельна агенцтва працягвае папярэдні запіс на падачу заявы на вяртанне грошай. Укладчыкі могуць звярнуцца на электронны адрас [email protected] альбо па тэлефонах (017) 321-13-34, (017) 321-13-38.

Нагадаем, што пасля прызнання ўкраінскага "Дэльта Банка" неплацежаздольным праблемы пачаліся і ў беларускай фінансавай установы. 18 сакавіка Нацбанк адклікаў ліцэнзію "Дэльта Банка" на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці.

Укладчыкам “Дэльта Банка” кампенсуюць працэнты па дэпазітах

З кліентамі “Дэльта Банка” будзе разлічвацца банк “Масква-Мінск”

Укладчыкам Дэльта-банка пачнуць выплачваць грошы 6-10 красавіка

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі