У Докшыцкім раёне двое рыбакоў праваліліся пад лёд — іх паспелі ўратаваць

У Докшыцкім раёне двое рыбакоў праваліліся пад лёд — іх паспелі ўратаваць

У Докшыцкім раёне двое рыбакоў ледзь не патанулі, праваліўшыся пад тонкі лёд на возеры Ольшыца. Здарэнне адбылося ля вёскі Асяцішча ў другой палове дня 23 снежня. На месца выехалі выратавальнікі і дасталі мужчын з вады. Адзін з нешчаслівых рыбаловаў — 46-гадовы жыхар Мінска, другому 64 гады, ён з Полацку.

Рыбакі знаходзіліся ў 400 метрах ад берагу. Таўшчыня лёду ў тым месцы складала ўсяго 4-5 см.

У прэс-службе Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС нагадваюць, што з 22 снежня на тэрыторыі Вобласці дзейнічае забарона выхаду на лёд, калі яго таўшчыня меншая за 7 см.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі