У Глыбоцкім раёне выратавалі сям’ю з Германіі, якая замярзала ў аўтамабілі

У Глыбоцкім раёне выратавалі сям’ю з Германіі, якая замярзала ў аўтамабілі

У Глыбоцкім раёне каля вёскі Празарокі выратавалі сям’ю з Германіі (мужчыну, яго жонку і 3-гадовае дзіця), якая замярзала ў аўтамабілі на трасе. Здарэнне адбылося мінулай ноччу. Пры -23 градусах у машыне замерзла дызельнае паліва. Тады кіроўца звярнуўся па дапамогу да ратавальнікаў.

Як інфармуе прэс-служба МНС, яго работнікі прыехалі на месца і адбуксіравалі аўтамабіль у падраздзяленне. Там яны дапамаглі яго адрамантаваць. Людзі змаглі абагрэцца. Высветлілася, што ў Беларусь яны прыехалі ў госці да сяброў. Якраз іх паездка прыпала на дні, калі ў нашай краіне істотна пахаладала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі