У Гомелі са шпіталя інвалідаў з акна чацвёртага паверху выпаў 52-гадовы мужчына
У Гомельскім абласным клінічным шпіталі інвалідаў вайны з акна чацвёртага паверха выпаў мужчына, піша "Гомельская праўда".
Паведамляецца, што пацыент паступіў у шпіталь 22 верасня ў 13:50 на машыне "хуткай дапамогі". У яго дыягнаставалі паўторнае парушэнне мазгавога кровазвароту. 52-гадовы мужчына не выказваў суіцыдальных думак.
24 верасня ў 00:50 ён выпаў з акна. Дактары заняліся рэанімацыяй пацыента, але выратаваць яго не змаглі: у 3:20 яна канстатавалі смерць.