У Гомелі спорткар без кіроўцы сутыкнуўся з дрэвам і загарэўся
У Гомелі спорткар без кіроўцы сутыкнуўся з дрэвам і загарэўся. Здарэнне адбылося ўдзень 29 верасня каля цэнтральнага рынку, паведамляе gomel.today. У сацсетках з'явілася відэа з месца здарэння.
Узгаранне аўтамабіля Opel Calibra ліквідавалі ратавальнікі. Агонь паспеў пашкодзіць маторны адсек і салон. Ніхто з людзей не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай здарэння маглі стаць праблемы з электраабсталяваннем, інфармуе прэс-служба МНС.
gomel.mchs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.