У Гомелі выклікалі МНС, каб зняць пярсцёнак з пальца дзяўчыны

У Гомелі выклікалі МНС, каб зняць пярсцёнак з пальца дзяўчыны

У Гомелі выклікалі выратавальнікаў на дапамогу дзяўчыне, якая не магла самастойна зняць пярсцёнак. Як паведамляе сайт МНС, такая нестандартная сітуацыя здарылася 21 верасня каля апоўдня —  спецыялісты выехалі на выклік у дом па вуліцы 70 гадоў завода Гомсельмаш.

Дапамагаць давялося дзяўчыне 1996 года нараджэння: яна надзела пярсцёнак на трэці палец правай рукі, але потым палец ацёк і зняць упрыгожанне не атрымалася.

Пярсцёнак знялі з дапамогай кусачак. Стан дзяўчыны здавальняючы, шпіталізацыя не спатрэбілася.

У Гомелі выклікалі МНС, каб зняць пярсцёнак з пальца дзяўчыны
У Гомелі выклікалі МНС, каб зняць пярсцёнак з пальца дзяўчыны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі