У Горках моцны вецер пашкодзіў дах раённай бальніцы (фота)
У Горках моцны вецер (яго парывы складалі да 17 метраў за секунду) пашкодзіў дах будынка тэрапеўтычнага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы. Здарэнне адбылося ў панядзелак. Як інфармуе прэс-служба МНС, дах з металапрофіля быў пашкоджаны на плошчы 150 квадратных метраў. Ніхто з людзей не пацярпеў.
У Магілёве таксама 16 ліпеня дрэва ўпала на легкавы аўтамабіль "Міцубісі Паджэра". Ніхто з людзей не пацярпеў.
Фота: 112.by
Фота: 112.by