У Гродне адчынілі Ганаровае консульства Украіны (фота)
Урачыстая цырымонія прайшла ў сераду, 11 снежня.
З заўтрашняга дня Ганаровы консул у Гродне Валянцін Байко пачне прымаць першых наведвальнікаў. Консульская акруга консульства ахоплівае тэрыторыю Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
Асноўнымі функцыямі прадстаўніцтва з'яўляецца развіццё эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва Украіны і Гродзенскага рэгіёну.