У Касцюковічах бацька збіў нованароджанага

У Касцюковічах бацька збіў нованароджанага

У Касцюковічах бацька збіў нованароджанага. 1-месячнага хлопчыка шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу, дзе ён знаходзіцца разам з маці. У дзіцяці мноства ранак і сінякоў на твары, шыі, грудной клетцы, інфармуе тэлерадыёкампанія "Магілёў".

Маці сцвярджае, што хлопчык плакаў уначы і не даваў адпачываць, з-за чаго бацька яго і збіў. Яна кажа, што дасталося і ёй. Сляды збіцця нованароджанага заўважыла медсястра, якая наведвала сям'ю. Пасля гэтага яго разам з маці і шпіталізавалі.

Цяпер высвятляецца, хто біў дзіця. Пасля судова-медыцынскай экспертызы будзе разгледжанае пытанне аб распачацці крымінальнай справы. У бальніцы сцвярджаюць, што маці ніяк не рэагуе на плач дзіцяці, ім займаюцца медсёстры. Не выключана, што хлопчыка з сям'і забяруць. Дарэчы, бацькам спецыялісты аказваюць псіхалагічную дапамогу "у адаптацыі да сямейнага жыцця" — маці 18 гадоў, а бацьку — 19.

Адзначаецца, што жыццю дзіцяці нічога не пагражае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі