У Кіраўскім раёне перакуліўся рэйсавы аўтобус, два пасажыры траўмаваныя
У Кіраўскім раёне перакуліўся рэйсавы аўтобус, два пасажыры траўмаваныя. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Магілёўскай вобласці, здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны ў панядзелак, 13 траўня. Па словах 63-гадовага кіроўцы, на дарогу раптоўна выбегла казуля, што і стала прычынай ДТЗ. Ён паспрабаваў аб'ехаць жывёлу, не саўладаў з кіраваннем, і аўтобус апынуўся ў кювеце. У бальніцу трапілі 19-гадовы мінчук і 42-гадовая жыхарка Бабруйска.
ДАІ
ДАІ