У Крамлі абверглі паведамленні пра ўзмацненне войскаў на мяжы з Беларуссю

У Крамлі абверглі паведамленні пра ўзмацненне войскаў на мяжы з Беларуссю

У Крамлі абверглі паведамленні пра ўзмацненне групоўкі расійскіх узброеных сіл на мяжы з Беларуссю. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў такую пастаноўку пытання "абсурднай". Пра перакідку танкаў да мяжы з Беларуссю, пра што 1 чэрвеня паведамлялі СМІ, яму нічога невядома.

"Гаварыць пра ўзмацненне нейкай групоўкі на мяжы з Беларуссю — гэта было б, напэўна, моцным перабольшваннем, — цытуе словы Пяскова РІА "Новости". — Напэўна мае калегі ў міністэрстве абароны змогуць растлумачыць вам перамяшчэння тых ці іншых падраздзяленняў. Але сама пастаноўка пытання — узмацненне на мяжы з Беларуссю — мне здаецца абсурднай".

Адзначым, што Пяскоў адказваў на пытанне журналістаў пра тое, ці прымаў Уладзімір Пуцін нейкія рашэнні аб перадыслакацыі войскаў да мяжы з Беларуссю.

Як паведамляла Еўрарадыё, пра тое, што Расія стварае новыя вайсковыя базы са "значным ударным патэнцыялам" уздоўж беларускай мяжы, інфармавалі даследчыкі-валанцёры з групы InformNapalm. Вядома, што эшалоны вайсковай тэхнікі і вайскоўцы 28-й асобнай мотастралковай брыгады з Екацярынбургу прыбылі ў Клінцы на Браншчыну, а гэта 90 км ад беларускага Гомеля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі